Гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003). Нарадзілася ў Гародні. Вучылася ў СШ № 2 г.Капыля.У 1993 закончыла гістарычны факультэт, у 1996 — аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы.
У 1996 — 2014 гг. працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэту. Цяпер супрацоўнічае з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Цэнтрам беларускіх студый Варшаўскага ўніверсітэта. Лаўрэат Узнагароды імя Льва Сапегі (Польшча, 2014–2015).
Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, аўтарка некалькі дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у Беларусі і за мяжой, манаграфіі “Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.” (Вільня: ЕГУ, 2010.)
Соркіна Іна :: Выданьні
Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ …
Соркіна Іна
Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае жыццё жыхароў. Роля штэтляў, як часткі беларускіх мястэчак, жыццё ў іх, адрозная культура, мова, вера. У манаграфіі разглядаецца і колька...Болей »
Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX…
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)
Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка і сацыяльная гісторыя. Болей »
Гарадзенскі палімпсест
Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.
Смалянчук Алесь — рэд.
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння
(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)
Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. — уклад.
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »
Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні
беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў
Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі, гісторыі і культуралогіі, а таксама на навукоўцаў іншых замежных краін, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх зацікаўленых бел… Болей »
Гарадзенскі палімпсест
Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV — XX ст.
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.
Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »
Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności
Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна — Мір, 24–25 кастрычніка 2002 г.)
Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »
.
Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва …
Зборнік навуковых прац
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »
ARCHE
Беларусь у цяні Палесся
04 (121) 2013
Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель, Піліп Засім, Юзаф Абрэмбскі і інш. Болей »
ARCHE
Гуманітарны агляд ІІI
05 (116) 2012
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя. Болей »
из ист: http://kamunikat.org/Sorkina_Ina.html
.
2,469 просмотров всего, 1 просмотров сегодня





















































































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.