Па мясцінах Уладзіміра Дубоўкі

        Пастаўская дзіцячая бібліятэка на працягу 2025 года ажыццяўляла  праект “Голас паэта нам сэрца кранае”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння У. Дубоўкі.

Апошняя падзея ў рамках праекта – гэта выданне і прэзентацыя літаратурна-краязнаўчага маршрута “Па мясцінах Уладзіміра Дубоўкі”.        Прэзентацыя выдання адбылася ў Пастаўскай раённай бібліятэцы для бібліятэкараў раёна. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з мясцінамі, звязанымі з жыццём і творчай дзейнасцю Дубоўкі, даведаліся пра яго сям’ю, школьныя гады, літаратурную спадчыну. Асаблівая ўвага была нададзена тым кропкам маршрута, якія захоўваюць памяць пра паэта і дазваляюць адчуць атмасферу яго эпохі.

 

Асноўнай часткай сустрэчы стала дэманстрацыя слайдаў з фотаздымкамі і гістарычнымі даведкамі, што зрабіла падарожжа па маршруце вельмі наглядным. Удзельнікі адзначылі, што такі фармат дазваляе не толькі пашырыць веды пра творцу, але і адкрыць новыя магчымасці для другіх краязнаўчых праектаў.

Мерапрыемства стала важным крокам па папулярызацыі спадчыны Уладзіміра Дубоўкі і паказала, што яго творы застаюцца актуальнымі і сёння, натхняючы новыя пакаленні на любоў да беларускай літаратуры, да сваёй малой радзімы.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

936 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.