Медыцына

МЕДЫЦЫНА  

     Раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне ўключае 6 бальніц, у тым ліку  Пастаўскую раённую бальніцу на 195 ложкаў з паліклінікай на 375 наведванняў у змену, Варапаеўскую раённую бальніцу на 70 ложкаў з паліклінікай на 150 наведванняў, Лынтупскую гарпасялковую бальніцу на 20 ложкаў з паліклінікай на 60 наведванняў у змену, 3 участковыя бальніцы з амбулаторыямі ўрачоў агульнай практыкі, 33 фельчарска-акушэрскія пункты, 3 аддзяленні хуткай дапамогі. У раёне працуюць 87 урачоў, 364 медработнікі сярэдняга звяна.

Сёння УАЗ  “Пастаўская ЦРБ” з’яўляецца базавай для больш дэталёвай адпрацоўкі этапаў і элементаў рэфармавання сістэмы аховы здароўя па стварэнні новай медыка-эканамічнай мадэлі галіны. Прыярытэтнае развіццё атрымала пярвічная медыка-санітарная дапамога. Шмат робіцца работы па актыўным укараненні інфармацыйна-аналітычных сістэм. Паставы сталі першым сельскім раёнам у рэспубліцы, дзе была створана лакальная камп’ютэрная сетка з персаніфікаванымі праграмамі: ЦРБ вызначана базай перадавога вопыту па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе і педыятрычнай службе. Завяршылася рэканструкцыя прыёмнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў, рамонт аперацыйнага блока і аддзялення рэанімацыі. Усе яны папоўніліся сучасным абсталяваннем. Укаранёна тэлемедыцына, выконваюцца лапараскапічныя аперацыі. Бальніца поўнасцю забяспечана лекамі, харчаванне наладжана згодна з існуючымі нормамі.

На арганізацыю медыцынскай дапамогі станоўча ўплывае і цеснае супрацоўніцтва з ВНУ, віцебскімі клінікамі.

Якасныя змены адбываюцца ў медыцынскім абслугоўванні сельскага насельніцтва, у першую чаргу аграгарадкоў Дунілавічы і Лынтупы. Капітальна адрамантаваны Ваўкоўскі і Гуцкі ФАПы, а ў Полаве і Ярэве яны размясціліся ў новых будынках.

У горадзе размешчаны 1‑ы шпіталь пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Аздараўленне дзяцей ажыццяўляе  ДРАЦ “Ветразь”.

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Бегу­но­ва, Е. Там, где сос­ны поют… / Е. Бегу­но­ва // Віцеб­скі рабочы. — 2007. – 4 верас. – С. 4.
  2. Куры­ло­віч, П. У цэн­тры ўва­гі – пытан­ні меды­цы­ны / П. Куры­ло­віч // Пас­таўскі край. – 2007. – 7 лют. – С. 1.
  3. Потен­ко­ва, С. Сплав тра­ди­ций и нова­тор­ства / С. Потен­ко­ва // Віцеб­скі рабочы. – 2007. – 16 чэрв. – С. 2.
  4. Тер­ри­то­ри­аль­ная про­грам­ма госу­дар­ствен­ных гаран­тий по обес­пе­че­нию меди­цин­ским обслу­жи­ва­ни­ем насе­ле­ния Постав­ско­го рай­о­на на 2007 год // Пас­таўскі край. – 2007. – 20 чэрв. – С. 4.

___________________________________________________

10,832 про­смот­ров все­го, 8 про­смот­ров сего­дня

Комментарии запрещены.