Беларускі букет

     Залатая восень – гэта лірычная пара, якая раскрывае ціхую прыгажосць беларускай прыроды. Асабліва радуюць кветкі, яны, як маленькія сонейкі, асвятляюць і ўпрыгожваюць наша жыццё.

Для ўдзельнікаў клуба “Нашчадкі” быў падрыхтаваны майстар-клас “Беларускі букет”, прысвечаны кветкам, які адбыўся ў кастрычніку ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі. Дзеці пазнаёміліся з легендамі і гісторыямі нашых кветак, паўдзельнічалі ў гульнях “Адгадай кветку”, “Знайдзі адпаведнік”. І самае галоўнае, сваімі рукамі зрабілі ружу з кляновых лістоў, дадалі да яе каласкі, сухацветы і атрымаўся адмысловы беларускі букет. Гэтыя букецікі дзеці вырашылі падарыць сваім мамам на Дзень маці. Майстар-клас атрымаўся пазнавальным і насычаным. Напрыканцы мерапрыемства вядучая пажадала ўдзельнікам клуба быць як кветкі: дарыць людзям радасць і добры настрой.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,221 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.