16 червеня ў Парыжскай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў школьнага лагера Навадруцкай школы прайшоў майстар-клас “Вандроўка ў краіну драўлянай цацкі”.
Метадысты Глыбоцкага дома рамёстваў Віктар Дудкевіч і Марына Дземяшкевіч пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй драўлянай цацкі: якія першыя яны былі, як іх рабілі, з якога дрэва. Сумесна з майстрамі дзеці зрабілі ляльку-абярэг. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства павучыліся гульням нашых прадзядуль і прабабуль і паспрабавалі самі змайстраваць прыстасаванні дзеля гэтых гульняў.
364 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.