15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Да гэтай даты ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшоў квілт “Мая любімая кніга”.
Дзеці пісалі на аплікацыях у выглядзе кнігі назву свайго любімага твора і прымацоўвалі маленькую кніжачку да вялікай кнігі. Калі любімыя кнігі нашых чытачоў знаходзіліся ў фондзе бібліятэкі, то іх размяшчалі на выставе. Такім чынам, атрымалася імправізаваная кніжная выстава, якая складалася з літаратуры, што палюбілася школьнікам. Дзеці карысталіся такой магчымасцю і з задавальненнем бралі кнігі з выставы дадому.
164 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.