“Нам патрэбен мір” – пад такой назвай у чытальнай зале Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі аформлена літаратурная экспазіцыя, прысвечаная Году міра і стварэння.
Тут прадстаўлена літаратура, якая адлюстроўвае дасягненні беларусаў у галіне культуры, навукі, эканомікі, а таксама апавяданні і вершы пра мір і працу. Адметнасцю выставы з’яўляюцца дзіцячыя малюнкі. Наведвальнікам бібліятэкі прапаноўваецца адлюстраваць у малюнках сваё ўяўленне аб міры на зямлі. Дзеці з цікавасцю знаёмяцца з выставай, а кнігі даюць ім тэмы для творчасці.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.