Лета на талерцы

     29 мая ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі адкрыла свае дзверы арт-кафэ “Лета на талерцы”. Першымі наведвальнікамі сталі ўдзельнікі клуба “Нашчадкі”.

Напачатку дзеці размясціліся за столікамі і зрабілі “заказ”, які складаўся з садавіны і агародніны. Затым вядучая расказала пра адметнасці і гісторыю звычайных прадуктаў, якія мы спажываем летам. Дзеці пазнаёміліся з літаратурай па гэтай тэматыцы.  Каб адчуць непаўторнасць і важнасць нашых раслін, школьнікі гулялі ў імправізаваныя гульні: “Разблытай гарох”, “Капуста”, “Папялушка”, “Бульба”. А закончылася мерапрыемства незвычайным пачастункам – жытнімі сухарыкамі, якія ўсе з вялікім задавальненнем спажывалі. “Лета на талерцы” паказала, што незвычайны свет раслін адкрые для чалавека свае сакрэты і тайны, толькі трэба быць дапытлівым і ўважлівым.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

326 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.