• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» (Францыск Скарына)

Прыгоды мілай іншаземкі

     “Прыгоды мілай іншаземкі”- так называлася пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства, прысвечанае бульбе, якое адбылося ў кастрычніку.

У гульнёвай, займальнай форме ўдзельнікі клуба “Нашчадкі” даведаліся, адкуль родам бульба, як бульба пасялілася ў Еўропе, як яна прыйшла ў Беларусь, як з’явіўся на свет любімы ласунак дзяцей і дарослых – чыпсы.      Дзеці дзяліліся рэцэптамі страў з бульбы, спявалі песні і дэкламавалі вершы, гулялі ў гульні, удзельнічалі ў віктарыне. Напрыканцы мерапрыемства тыя, хто набраў найбольш жэтонаў, атрымалі прызы, і ўсе разам пагадзіліся з думкай, што бульба –  любімая страва беларусаў і без яе “і не туды і не сюды”.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

75 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий

  • Разделитель