Пад такой назвай ў Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.
Яго мэта – выклікаць цікавасць і заахвоціць дзяцей да чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы і літаратуры.
Агляд распачаўся словамі М. Пазнякова:
Нам кніга – вечнае святло
Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
І параўнацца з ёй магло б,
Відаць ў свеце толькі сонца.
Яе вялікасць, заўсягды.
Яна – дарадца, сябар чуйны.
Дасць нам глыток жывой вады,
Кране святыя ў сэрцы струны…
Першая кніга з якой пазнаёміліся чытачы – зборнік “Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”. Аўтары твораў, змешчаных ў зборніку, запрашаюць юных чытачоў у касмічнае падарожжа, расказваюць пра зоркі і невядомыя планеты.
Пазнаёміліся дзеці і з новай кнігай Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. У яе ўключана шмат вершаў, загадак, скарагаворак, крылатых выразаў і каламбураў.
Прапанавана дзецям кніга лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прэміі імя В. Віткі Уладзіміра Мазго “Цуда-вуда”.
Пра сакрэты жыхароў вадаёма даведаліся чытачы з кнігі Наталлі Бучынскай “Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае”.
Аматарам казак былі прапанаваны такія выданні як: “Залаты Талер”, “Адзін кот і адзін год”, “Родныя казкі”, “Хаўронечка”, “Куды закаціўся блінок”, “Беларускія народныя казкі”.
Таксама адбылося знаёмства з новай кнігай Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”. Гэта кніга прыйшлася даспадобы маленькім чытачам. Яны даведаліся не толькі, што гэта за дзіўная істота Лахнэска, але і адправіліся ў падарожжа па марах і рэках, навучыліся цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.
Бібліятэкар Навасёлкаўскай бібліятэкі О.А. Танана
1,255 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.