Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі працягвае рэалізацыю праекта “Паставы – мой гонар і любоў”. Гістарычны круіз “Горад маёй любові” стаў чарговым мерапрыемствам у рамках праекта, на якое былі запрошаны вучні 4 класа СШ №3.
Сустрэлі дзяцей Вася Вясёлкін і вядучая. З дапамогай прэзентацыі школьнікі даведаліся пра гістарычныя месцы Пастаў, архітэктурныя помнікі і вядомых людзей, якія сваім талентам і працаздольнасцю ператварылі драўлянае паселішча ў цудоўны гарадок. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнях “Лётае, не лётае”, “Складзі слова”. Віктарына ў канцы мерапрыемства выявіла тых, хто вельмі ўважліва слухаў пра свой горад.
Пачуццё патрыятызму выхоўваецца з малога: з павагі і турботы пра месца, дзе ты жывеш; праз беражлівыя адносіны да прыроды і праз жаданне прыносіць карысць людзям. Менавіта гэтаму вучыліся дзеці ў бібліятэцы.
553 просмотров всего, 1 просмотров сегодня




















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.