Дубоўку – 125

       Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка – наш зямляк, вядомы паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік. У гэтым годзе Уладзіміру Дубоўку споўнілася б 125 гадоў з дня нараджэння. І гэта шчаслівая нагода яшчэ раз натхніцца высакароднай творчасцю паэта, прыгадаць старонкі яго біяграфіі.

          Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі працягвае ажыццяўляць праект “Голас паэта нам сэрца кранае”, прысвечаны юбілею нашага земляка. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўную крыжаванку “Дубоўку – 125”, у якой пастараліся ахапіць асноўныя вехі жыцця і творчасці Уладзіміра Мікалаевіча. Наведвальнікі з цікавасцю прымалі ўдзел у разгадванні крыжаванкі, тым больш, што адказы можна было знайсці ў кнігах, прадстаўленых на выставе. Вельмі прыемна, што дарослыя дзякавалі за атрыманую інфармацыю, бралі кнігі пра У. Дубоўку, а дзеці радаваліся знойдзеным адказам і прызам, якія атрымлівалі за крыжаванку.

Трэба ведаць, берагчы і шанаваць сваю літаратурную і гістарычную спадчыну, менавіта такім шляхам ідзе Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі.

 


Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,246 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.