Майстар сноў і казак

       Міжнародны дзень дзіцячай кнігі штогод адзначаецца 2 красавіка.

Дата абрана невыпадкова: менавіта ў гэты дзень нарадзіўся знакаміты дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсен, творчасць якога стала сапраўднай скарбонкай дзіцячай літаратуры. У гэты дзень ва ўсім свеце ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя яе вялікасці Кнізе.

Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі таксама не засталася ў баку ад сусветнага дня дзіцячай кнігі. 2 красавіка ў бібліятэцы прайшлі літаратурныя хвілінкі “Майстар сноў і казак”. У чытальнай зале размясцілася экспазіцыя, дзе былі прадстаўлены кнігі Андэрсена, выкарыстоўваючы якія можна было адказаць на пытанні казачнай віктарыны. А адказ на пытанне трэба было скласці з кубікаў. Інтрыга віктарыны заключалася ў тым, што ўсе пытанні мелі адну адгадку. І гэта слова “Андэрсен”. Літаратурныя хвілінкі прайшлі весела, цікава і з запалам. А самае галоўнае, што з бібліятэкі дзеці ішлі з кнігамі славутага казачніка.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

608 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.