Кніжныя сюрпрызы

       Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца 2 красавіка, у дзень нараджэння знакамітага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсена. Менавіта ў гэты дзень у Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшла незвычайная акцыя “Книжные сюрпризы”.

У сацыяльных сетках была размешчана аб’ява, якая запрашала наведаць дзіцячую бібліятэку 2 красавіка, узяць кнігу і атрымаць падарунак. Але, каб забраць прыз, трэба было назваць кодавую фразу, якую можна было знайсці ў Instagram. Дзеці былі заінтрыгаваныя і паспяшаліся па кнігі ў бібліятэку.

Шмат пажаданняў атрымалі кнігі ад сваіх удзячных чытачоў у гэты дзень. Ермаковіч Аліна жадала кнігам на іх імяніны быць заўжды запатрабаванымі, каб іх чытала ўся сям’я.  Грыгаровіч Дарына зычыць кнігам добрых адносін ад чытачоў. Галавацкая Лія лічыць, што кнігам трэба аддаваць больш часу, чым тэлефонам.

Акцыя да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі атрымалася вясёлай і карыснай.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,073 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.