Захавай у сабе чалавека

       Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, каб яго сэрца не зачарсцвела, не пакрылася налётам абыякавасці, жорсткасці і злосці? Для любога чалавека, незалежна ад таго, малы гэта ці прымудроны досведам стары, існуе пералік станоўчых рыс характару, які проста павінны пераважаць у кожнага з нас.

Гэта адкрытасць і шчырасць, бескарыслівасць і велікадушнасць, шчодрасць і гатоўнасць дапамагчы, вернасць і адданасць, міласэрнасць і падзяка. І як важна выхоўваць станоўчыя якасці характару, калі чалавек толькі пачынае свой жыццёвы шлях.

          Вядома, ў такой высакароднай мэце дапаможа добрая кніга. Менавіта кніга Ядзвігі Бяганскай “Новенькая” і стала прадметам абмеркавання вучняў 4 класа і супрацоўніка Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі. Спачатку дзецям было дадзена заданне ўзяць кнігу ў бібліятэцы і прачытаць яе. А пасля ў класе адбылося яе абмеркаванне. Трэба адзначыць, што школьнікі зацікавіліся гісторыяй Люды Арловіч, галоўнай гераіні гэтага апавядання, і адразу ўключыліся ў дыспут. Які выбар зробіць чалавек у складанай сітуацыі? Ці трэба захоўваць свае прынцыпы і перакананні? Якія варыянты паводзінаў ёсць у вучня, калі яго байкатуе клас? Такія і іншыя пытанні разглядалі школьнікі падчас абмеркавання. Дзеці абменьваліся думкамі, недзе спрачаліся…

  Напрыканцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што такія якасці характару як адказнасць, надзейнасць, мэтанакіраванасць, смеласць, мужнасць зможа развіць у сабе кожны. Трэба толькі працаваць над сабой і не ляніцца!

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,748 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.