Зроблена ў Беларусі

       Да Году якасці ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі быў арганізаваны брэнд-калейдаскоп “Зроблена ў Беларусі”. Беларусь здаўна славіцца сваімі якаснымі вырабамі, якія цешылі і цешаць не толькі мясцовылюд, але і замежнікаў. Напрыклад, слуцкія паясы.

Прадукцыя Слуцкіх мануфактур служыла прыкладам для фабрык Рэчы Паспалітай, Францыі, Аўстрыі, Расіі. Цікава, што вытворчысць такіх паясоў была наладжана і ў Паставах на мануфактурах Антонія Тызенгаўза. Умелі нашы продкі і будаваць.

Усім вядомая Сынкавіцкая царква- крэпасць – гэта помнік абарончага дойлідства. Дарэчы, у Пастаўскім раёне знаходзіцца падобны храм – Камайскі касцёл святога Яна. Гэтыя збудаванні ўвасабляюць лепшыя рысы беларускага характару: мы людзі мірныя і гасцінныя, але, калі трэба, умеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.

А сёння вызывае захапленне жыхароў і гасцей краіны Нацыянальная бібліятэка, пабудаваная ў форме алмаза. Калі звярнуцца да брэндаў нацыянальнай эканомікі, то адразу прыгадваюцца самазвалы “Белаз”, аўтамабілі “Маз”, электробусы, трактар “Беларусь”, прадпрыемства-гігант “Беларуськалій”. У 2012 годзе, калі з касмадрома Байканур адбыўся запуск першага беларускага касмічнага апарата, наша краіна атрымала статус касмічнай дзяржавы. Вось пра гэта і шмат іншае даведаліся школьнікі, калі знаёміліся з кнігамі брэнд-калейдаскопа “Зроблена ў Беларусі”.

Нашы дзеці павінны ведаць і ганарыцца сваёй Беларуссю, каб надалей стаць прадаўжальнікамі лепшых беларускіх традыцый і вынаходнікамі новага.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,757 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.