Краязнаўчая гульня “Я тут жыву!”

     “Я тут жыву!” –  так называлася краязнаўчая гульня, у якую запрашалі  пагуляць супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі сваіх чытачоў.

На карту Пастаўскага раёна з вызначанымі населенымі пунктамі прапаноўвалася прымацаваць аплікацыю-фота вядомага архітэктурнага ці прыроднага помніка. Каб правільна адказаць на пытанне, трэба было ведаць, менавіта які помнік размешчаны ў той ці іншай мясцовасці. У дапамогу школьнікам прадстаўлялася літаратура адпаведнага зместу. Дзеці з імпэтам шукалі гістарычныя аб’екты, вельмі былі рады, калі знаходзілі і прымацоўвалі фота-аплікацыю на карту. Некаторыя праяўлялі сваю дасведчанасаць і адразу давалі правільны адказ.

          Краязнаўчая гульня “Я тут жыву!”  абудзіла ў школьнікаў цікавасць да сваіх каранёў, да архітэктурных помнікаў, да гістарычных асоб, якія жылі на нашай тэрыторыі і садзейнічалі яе росквіту. У выніку дзеці захацелі асабіста наведаць тыя мясцовасці, пра якія даведаліся  праз гульню.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

764 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.