Матулі і бабулі ў дзіцячай літаратуры

Як сонца, матуля

Найлепшая ў свеце,

Пяшчотай атуліць,

Усмешкай асвеціць.

У. Мазго

 

      Інтэрактыўную крыжаванку “Матулі і бабулі ў дзіцячай літаратуры” прапанавалі сваім чытачам бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі.

Дзеці разгадвалі крыжаванку, выцягваючы пытанні са скарбоначкі і ўпісваючы адказы ў клеткі.  А каб знайсці правільны адказ, школьнікі працавалі з літаратурай, якая была прадстаўлена ім у дапамогу. Юныя чытачы працягвалі прымаўкі, адгадвалі загадкі, называлі аўтараў апавяданняў і вершаў. У выніку дзеці набылі навыкі пошуку  патрэбнага твора і далучыліся  да святочнага віншавання мам і бабуль.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

389 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

  • Разделитель