Квэст-гульня “Кветка шчасця”

      У маі Пастаўская дзіцячая бібліятэка правяла квэст-гульню “Кветка шчасця” па казках У. Дубоўкі.

Удзельнікі клуба “Нашчадкі” падзяліліся на тры каманды і адправіліся шукаць Кветку Шчасця. А каб знайсці яе, трэба было прайсці чатыры станцыі і выканаць адпаведныя заданні.  На станцыях “Лысая гара”, “Заечая палянка”, “Бярозавы гай”, “Мядзведжая бярлога”  казачныя героі ўручалі дзецям фрагмент пазла. З пазла атрымалася выява  барэльефа пісьменніка. Менавіта там была схавана Кветка Шчасця.

  Па выніках гульні, калі былі ўзнагароджаны пераможцы, стала відавочна, што ўдзельнікі чыталі казкі Уладзіміра Дубоўкі. Такая форма мерапрыемства вельмі прываблівае і задавальняе дзяцей.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,651 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий