Мая краіна, мая Бацькаўшчына – усяго чатыры словы, але ж, якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны!
Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч паэтычна назваў яе “зямлёю пад белымі крыламі”. Гэтыя словы сталі сімваламі Беларусі. Досыць сказаць іх – і ўяўляеш сабе нашу цудоўную Радзіму. А яшчэ яе клічуць сінявокай з‑за вялікай колькасці блакітных азёр і рэк. Наогул, існуе шмат слоў-сімвалаў, якія дазваляюць адразу зразумець, што гаворка ідзе менавіта пра Беларусь.
Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі прапануе адказаць на пытанні віртуальнай віктарыны “Сімвалы нашай краіны”, якая прысвячаецца Году народнага адзінства. Калі ласка, прыміце ўдзел і замацуйце свае веды пра Беларусь.
956 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.