2023 год – юбілейны для літаратурнага жыцця нашай краіны. 100 гадоў таму свет убачыў перліну беларускай літаратуры – паэму Я. Коласа “Новая зямля”.
“Яна – асноўная паэма ва ўсёй маёй творчасці”, – так сказаў Якуб Колас пра сваю паэму.
Не кожны ведае, што твор пісаўся 12 гадоў з перапынкамі. У творы знайшлі адлюстраванне старонкі ўласнай біяграфіі паэта. Паэму можна разабраць на крылатыя выразы, якія падыходзяць на ўсе выпадкі жыцця: “Мой родны кут! Як ты мне мілы!”; “Дзве рэчы трэба мець, каханы! / Адна рэч — розум выхаваны. / Другая рэч, Антось харошы, / Таксама трэба мець і грошы”; “Эх, гэта толькі мары-кралі! / О, каб яны ды праўдай сталі!”
Сто гадоў назад паэма ўпершыню была апублікавана, але і сёння яна хвалюе чытача, шмат гаворыць нашаму сэрцу і розуму. Праз яе мы злучаемся са сваімі продкамі, з іх мудрасцю, яна шчодра адорвае нас духоўнымі скарбамі беларускага народа.
Супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі далучыліся да ўнікальнай акцыі «Reading-лакацыя “Новая зямля” – чытаюць сучаснікі”, прысвечанай 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Гэту акцыю арганізавала Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка. І мы прапануем вашай увазе відэа-ролік, дзе гучыць урывак з паэмы “Новая зямля”.
![]()
1,680 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.