Радасная кніга

    Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі працягвае ажыццяўляць праект “Радасць”. У чэрвені расчыніў свае дзверы літаратурны салон “Радасная кніга”. “Радаснай кнігай” была аповесць Элінор Портэр “Паліяна”.

Наведвальнікі салона, а гэта былі вучні 8 класа СШ 1, абмяркоўвалі, выказвалі свае думкі і вучыліся радасці ў Паліяны. Дзякуючы паказаным урыўкам з мастацкага фільма “Паліяна”, школьнікі змаглі наглядна адчуць радасці і нягоды аптымістычнай дзяўчынкі. Напрыканцы мерапрыемства было зададзена пытанне: “Ці хацелі б вы быць падобнымі да Паліяны і гуляць ў яе гульню”. Тут думкі падзяліліся, кожны выказваў свае аргументы. Але ўсе прыйшлі да адной высновы, што было б вельмі добра мець такога сябра, як Паліяна. Мерапрыемства атрымалася дынамічным, жывым і эмацыянальным.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.