Ці ўмееце вы радавацца жыццю? Якая эмоцыя вызначае ваша светаўспрыманне? На жаль будні большасці людзей настолькі сумныя, што яны ўжо нічаму не рады, нават не заўважаюць хараство прыроды.
Людская радасць патанула ў штодзённых клопатах і бясконцых праблемах.
Ці можна знаходзіць радасць у простых, паўсядзённых рэчах? Калі добра падумаць, то аказваецца можна. Адчуванне радасці прыходзіць разам са здольнасцю адчуць шчасце ў будзённым жыцці, яго простых момантах, напрыклад, вясенніх пейзажах (яркім сонцы, залатым вячэрнім прыцемку), прычым абсалютна бясплатна. У якасці прыкладу можна прывесці факты з жыцця і творчасці М. Прышвіна, які, нягледзячы на рэвалюцыі і рэпрэсіі, пісаў светлыя апавяданні аб прыродзе, умеў радавацца сонцу, новаму дню, сустрэчы з чалавекам. Пісьменнік сцвярджаў, што аснова доўгага і плённага жыцця заключаецца ў здольнасці радавацца штодзённаму, паўсядзённаму. А значыць, важная роля радасці ў жыцці чалавека і ўсяго соцыума заключаецца ў яе духоўным, стваральным пачатку, які дае сілы супраціўляцца нягодам.
З улікам гэтай сітуацыі раённай дзіцячай бібліятэкай імя У. Дубоўкі быў распрацаваны праект “Радасць”, які накіраваны на тое, каб пераключыць увагу людзей з негатыву на пазітыў. Праект зможа паказаць, што ў нашым жыцці ёсць шмат цудоўных рэчаў, раскрыць прыгажосць вакол нас і навучыць радавацца кожнаму пражытаму дню.
Напачатку праекта было праведзена анкетаванне сярод наведвальнікаў бібліятэкі, якое высветліла, што дарослыя і дзеці разумеюць неабходнасць пазітыўнага погляду на жыццё, але заставацца ў радасці не атрымліваецца… Знайшліся і тыя, хто захацеў паўдзельнічаць у праекце.
Паэтычны вернісаж “Модныя трэнды” распачаў рэалізацыю праекта “Радасць”. З гэтай нагоды мы прапанавалі нашым мясцовым паэтам напісаць невялікія вершы, прысвечаныя радасці. На просьбу адгукнуліся Воля Лісіцкая, Марына Кавалёнак і Людміла Цыбульская, а дзяўчаты ў модных строях прадэкламавалі вершы. Быў створаны відэазапіс, які паступова выкладаецца ў Instagram.
На працягу года плануецца правесці квілты, літаратурны салон, акцыі, круглы стол, фотавыставу.
Мы прапануем усім жадаючым далучыцца да “Радасці”. І першае, што можна зрабіць, гэта парадаваць чалавека, які знаходзіцца побач з вамі. Падарыце яму сваю ўсмешку, дабразычлівасць і, як пяецца ў вядомай песні, ўсё гэта вернецца да цябе. Стварыце ланцужок супакою, радасці і любові. Насамрэч ад кожнага з нас залежыць, у якім свеце будзем жыць мы і нашы дзеці. Хочацца пажадаць усім гармоніі з сабой і сусветам.

Сачыце за нашым праектам у 
Пастаянная ссылка: https://instagram.com/child_library_postavy?utm_medium=copy_link
1,763 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.