Ніякія ўзаемаадносіны паміж людзьмі немагчымы без дружбы
Сакрат
Што такое дружба? Як яна праяўляецца? Каго чалавек можа назваць сапраўдным сябрам? Над гэтымі і другімі пытаннямі разважалі школьнікі аздараўленчага лагера, якія прыйшлі ў Пастаўскую дзіцячую бібліятэку імя
У. Дубоўкі, каб паўдзельнічаць у літаратурным калейдаскопе “Дружбай трэба даражыць”.
На працягу мерапрыемства дзеці разгадвалі крыжаванку, абмяркоўвалі прытчу, прайшліся па алеі казачных герояў. Многа адкрыццяў для дзяцей зрабілі гульні “Ці ведаеш ты свайго сябра?”, “Звязаныя адной ніткай”. Прыгатаванне эліксіра моцнай дружбы захапіла ўдзельнікаў сваёй нечаканасцю і навізной.
Літаратурны калейдаскоп паказаў дзецям, як трэба сябраваць і як захаваць дружбу на ўсё жыццё. А тыя, хто не мае сяброў, задумаліся над сваімі якасцямі характару.
444 просмотров всего, 1 просмотров сегодня


















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.