У сонечны, светлы дзянёк у дзіцячую бібліятэку імя У. Дубоўкі завіталі вучні 10‑х класаў СШ №1. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі дзецям прыняць удзел у квэсце “Таямніцы роднага горада”.
Школьнікі падзяліліся на тры каманды і адправіліся па-новаму знаёміцца са сваім горадам. Як называлася раней галоўная плошча горада? Дзе знаходзіцца таямнічы помнік? Якая ўстанова носіць імя знакамітага беларускага мастака?… На гэтыя і іншыя пытанні трэба было не толькі адказаць, але і знайсці месца знаходжання аб’ектаў. У выніку вучні, як прызналіся пасля гульні, адкрылі для сябе шмат цікавага і невядомага, што падштурхнула іх да больш глыбокага вывучэння гісторыі і культуры свайго краю.

1,912 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.