Вясна – гэта пара года, якая радуе і дарослых і дзяцей. Ажывае прырода: вяртаюцца з выраю птушкі, звяры прачынаюцца ад зімовай спячкі, першацветы дораць сваю прыгажосць, а сонейка пачынае лашчыць нас святлом і цяплом.
Гэта цудоўная нагода запрасіць дзяцей у бібліятэку, каб разам парадавацца прыходу вясны і, безумоўна, пачытаць добрыя кнігі.
Пастаўскую дзіцячую бібліятэку-філіял імя У. Дубоўкі наведалі вучні 1‑га класа СШ №2. Для іх была падрыхтавана літаратурна-гульнёвая праграма “Вясенні карагод”. Дзеці прыгадалі тры вясеннія месяцы, абмеркавалі, чым яны адметныя і чаму так называюцца. Бібліятэкар распавяла пра старажытнае свята “Гуканне вясны”, а школьнікі развучылі заклічкі. Кожная каманда старалася як мага гучней і прыгажэй паклікаць вясну. Не абышлося і без вясновых загадак. Падчас конкурсу “Бусел” дзеці спрабавалі сябе ў ролі галоўнай птушкі Беларусі: трэба было прастаяць як мага даўжэй на адной назе не рухаючыся – так вызначыліся самыя стойкія і спартыўныя. Гульня “Перадай кветку” паказала, наколькі добра вучні ведаюць расліны: кожны ўдзельнік браў у рукі самаробную кветку, называў сваю і перадаваў наступнаму ўдзельніку

Кніжная выстава, прысвечаная вясне, прыцягвала ўвагу сваёй змястоўнасцю і яркасцю. Кожны змог выбраць сабе кнігу па густу.
Мерапрыемства дало магчымасць дзецям адчуць сябе часткай вясновага карагода, даведацца шмат новага пра прыроду і праявіць свае здольнасці ў гульнях і конкурсах.
213 просмотров всего, 19 просмотров сегодня


















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.