Калейдаскоп прыроды

       Восень – гэта не проста пара года, гэта настрой, прасякнуты залатым святлом і водарам спелых яблыкаў. Яна прыходзіць да нас, як мудрая фея, што шэпча нам пра прыгажосць змяненняў.

          Менавіта, яе вялікасці Восені была прысвечана гульня “Калейдаскоп прыроды”, на якую былі запрошаны вучні прышкольных лагераў горада. Дзеці завіталі ў госці да трох сыноў Восені: Верасня, Кастрычніка і Лістапада. Кожны месяц раскрыў свае таямніцы, пазнаёміў са святамі і зменамі ў прыродзе, якія ўласцівы для кожнага з іх. Школьнікі даведаліся пра Жыценя, бога Восені, пра свята Пакровы, народнае свята Дзяды, разгадалі загадкі. Асабліваю цікавасць выклікалі гульні: “Навальніца” і “Дыягностыка”, а конкурс “Дэкламацыя” выявіў самых музычных і артыстычных.

          Усе тыя веды, якія дзеці атрымалі на мерапрыемстве, сталі не проста інфармацыяй, яны ператварыліся ў жывы мост паміж пакаленнямі, у крыніцу гонару і натхнення. Восень навучыла дзяцей слухаць прыроду, шанаваць працу, бачыць цуд у простых рэчах.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,038 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.