“Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню” – гэта тэма ўрока ведаў, які прайшоў 1 верасня ва ўсіх школах Беларусі. Для правяддзеня ўрока ў СШ № 3 быў запрошаны супрацоўнік Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі.
Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе падарожжа. Дзеці зазірнулі ў мінулае і даведаліся, як людзі жылі, што елі, як перасоўваліся, што стваралі сваімі рукамі. Бібліятэкар прапанавала школьнікам параўнаць: як было, як стала і што з гэтага атрымалася. Усё гэта — адлюстраванне часу. Усё гэта — эстафета вопыту і ведаў. Гульня “Угадай, хто я” заахвоціла дзяцей падумаць, якія прафесіі былі раней, якім транспартам карысталіся людзі, як гатавалі ежу.
Асобны блок у падарожжы быў адведзены духоўнасці: тым рэчам, якія не старэюць, не ламаюцца, не знікаюць. Гэта — дабрыня. Гэта — сумленнасць. Гэта — слова, якое лечыць. Гэта — кніга, якая вучыць.
Заключным акордам мерапрыемства стала эстафета пакаленняў, калі дзеці перадавалі адзін аднаму “сэрца” з пажаданнямі будучым пакаленням. Яны жадалі міру, радасці, усмешак, спакою…
Гэтыя пажаданні, як насенне, якое мы пасадзілі ў нашых сэрцах. І з яго вырасце добры, моцны, прыгожы свет.
1,803 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.