Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве стала добрай традыцыяй. Галоўная мэта святкавання – развіццё цікавасці да праваслаўнай кнігі і прывіццё любові да чытання ў дзяцей і падлеткаў.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі, праходзяць у лютым – сакавіку ва ўсіх епархіях Беларускага Экзархата, у публічных і царкоўных бібліятэках, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.
Бібліятэкар Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі пабывала на адным з мерапрыемстваў у рамках правядзення Дня праваслаўнай кнігі, якое адбылося ў культурна-асветніцкім цэнтры “Ковчег” Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Гэта быў семінар “Обзор православной литературы для работы в школах и дошкольных учреждениях”. Манахіня Сафія расказала аб навінках праваслаўнай кнігі, якія выдаюцца ў Беларусі і Расіі. Асаблівую ўвагу яна надала дзіцячай літаратуры. Кнігі, якія калісьці чыталі дзеці царскай сям’і, зноў пабачаць свет і знойдуць свайго чытача. Літаратура, прысвечаная святому воінству будзе цікава хлопчыкам, будучым абаронцам сваёй Айчыны. Вялікай княгіні Елізавеце Фёдараўне, у гонар якой названы манастыр, прысвечана маляўнічае выданне з фотаздымкамі і апісаннем яе жыцця. Падчас семінара манахіня Сафія дзялілася сваімі ведамі і настаўленнямі пра выхаванне дзяцей, далучэнне іх да веры і Бога.
Пасля семінара ўсе жадаючыя адправіліся на экскурсію па храмах манастыра. Наведванне культурна-асветніцкага цэнтра, храмаў, выстаў, размовы – усё гэта пакінула ў душы светлае і ўзнёслае пачуццё.

506 просмотров всего, 1 просмотров сегодня



















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.