Беларусь помнит
Да свята Вялікай Перамогі ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі пачала дзейнічаць кніжная экспазіцыя “Аб вайне раскажуць кнігі”.
Юныя чытачы змогуць пагартаць старонкі цікавых, ілюстраваных кніг, якія распавядаюць пра подзвіг нашага народа ў часы ваеннага ліхалецця. Прадстаўленыя тут кнігі садзейнічаюць выхаванню пачуцця гонару і павагі да дзядоў і прадзедаў, якія аддалі сваё жыццё за мір і незалежнасць сваёй Радзімы.
Гэтай экспазіцыяй Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі далучаецца да патрыятычнай акцыі “#Беларусь помнит”.
1,792 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.