Дзень беларускага пісьменства

       Традыцыйна, у першую нядзелю верасня, у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства і друку.

У Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла культурна-асветніцкая гадзіна “Кніга– мудры дарадчык і сябра”. Спачатку бібліятэкар нагадала ўдзельнікам мерапрыемства аб беражлівых і паважлівых адносінах да духоўнай спадчыны сваёй краіны, якую пакінулі папярэднія пакаленні. Правяла размову, што кніга ад старадаўніх часоў Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага і па сённяшні дзень заўсёды застаецца крыніцай ведаў. Асаблівую цікавасць вызвала выстава “Старажылы нашай бібліятэкі”, дзе дэманстраваліся кнігі, якім 100 і больш гадоў.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.