Літаратурная карусель “Слава кніжцы беларускай”

     Кожны год у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца свята – Дзень беларускай пісьменнасці, як дань глубокай павагі вялікім беларускім асветнікам. Хто яны? Як жылі і тварылі?

Вось і мы са школьнікамі Навадруцкай БШ пагарталі старонкі гісторыі, пранікліся духоўным подзвігам вялікіх людзей, якія працавалі, каб несці людзям усёй зямлі Слова і Асвету. Бібліятэкар расказала дзецям, што свята ўпершыню прайшло ў 1994 годзе ў Полацку, з таго часу гэта дата адзначаецца кожны год. Асаблівае значэнне мела дзейнасць Ф. Скарыны, які першым прымяніў друкаванае слова і сваімі выданнямі зацікавіў людзей. Вельмі важныя для нашай культурнай спадчыны творы Купалы, Коласа, Танка, Быкава і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Удзельнікі літаратурнай каруселі пазнаёміліся з выставай кніг нашых пісьменнікаў-землякоў. Паразважалі над неабходнасцю ведаць і шанаваць свае вытокі і тых хто ўнёс значны ўклад у фарміраванне беларускай культуры.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

501 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.