1 верасня Гуцкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў школьнага ўзросту на свята. Яно было прымеркавана Дню беларускага пісьменства.
Бібліятэкар прапанавала дзецям паўдзельнічаць у гістарычным экскурсе “Пад небам беларускага пісьменства”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, пазнаёміліся з беларускімі асветнікамі: Францыскам Скарынам і Еўфрасінняй Полацкай. Падчас экскурса бібліятэкар нагадала пра цікавыя факты і падзеі правядзення Дня беларускага пісьменства. Напрыклад: дзяцей уразіў той факт, што ў нашай краіне, у Полацку, устаноўлены памятнік літары “Ў”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе “Эстафета”, дзе трэба было падабраць сінонімы да беларускіх слоў.
582 просмотров всего, 2 просмотров сегодня

















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.