Падчас зімовых канікулаў Гуцкая сельская бібліятэка запрасіла чытачоў малодшага школьнага ўзросту на майстар-клас “Навагодняя цацка”. Дзецям было прапанавана ў тэхніцы пап’е‑машэ змайстраваць сваімі рукамі сімвал 2024 года.
Спачатку бібліятэкар пазнаёміла з паходжаннем назвы “пап’е‑машэ”. Таксама дзеці даведаліся, што ў даўнія гады ў гэтай тэхніцы рабілі шмат прадметаў, нават посуд і даспехі са шлемамі. На мерапрыемства была запрошана жыхарка вёскі Вырвіч Ганна Васільеўна, якая вельмі добра валодае гэтым відам рукадзелля, таму і згадзілася правесці майстар-клас. Дзеці вельмі стараліся, таму дракончыкі атрымаліся вясёлымі і прыгожымі, што ўзняло настрой і задаволенасць ад праведзенага мерапрыемства.
355 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.