Самая прыгажэйшая ў свеце

     Пастаўскую дзіцячую бібліятэку імя У. Дубоўкі запрасілі правесці мерапрыемства ў рамках Тыдня беларускай мовы, які праходзіў у дзіцячым садку № 1. 22 сакавіка ў актавай зале сабраліся тры старэйшыя групы.

Вядучая прыйшла не адна, а з пальчыкавымі лялькамі: мышкай Пік-Пік і катком Васілём. Звяры пачалі спрачацца, чыя мова лепшая, але вядучая памірыла іх, запэўніўшы, што кожная мова прыгожая, таму што яна родная, свая. Для мышкі – мышыная, для катка – каціная, а для беларусаў – беларуская. Менавіта беларуская мова для нас, беларусаў, самая-самая прыгожая.

    На працягу мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, вучылі  ветлівыя словы, інсцэніравалі заклічкі, рабілі размінку, паглядзелі мультфільм “Піліпка-сынок”. Свята роднай мовы закончылася пажаданнем вядучай шанаваць і любіць родную беларускую мову. А дзеці захацелі вучыць сваю мову і размаўляць на ёй.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

698 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.