Флэш-батл “Хуткамоўкі. Размаўляем разам”

День родного языка

     Да Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай прыцягнення ўвагі да беларускай мовы і яе папулярызацыі ў Варапаеўскай гарпасялковай  бібліятэцы быў праведзены флэш-батл “Хуткамоўкі. Размаўляем разам” для вучняў 3 класа. 

Хуткамоўка – гэта гульня, вясёлая і бяскрыўдная, а галоўнае – вельмі і вельмі карысная. Гуляючы ў хуткамоўкі, можна навучыцца выразна і ясна прамаўляць гукі. А гэта вельмі важна! Не ў кожнага атрымліваецца паўтарыць хуткамоўку з першага разу без памылкі, але вясёлая гульня захапляе, а сама хуткамоўка запамінаецца назаўжды. Можна сказаць, што хуткамоўка – гэта гімнастыка для языка. Дзеці творча падышлі да ўдзелу ў мерапрыемстве і справіліся на выдатна.

Хуткамоўкі 1

     Не засталася без увагі  дзяцей і выстава-прызнанне “Ты ў сэрцы маім, матуліна мова”.

 

“Дзесяць запаведзяў”

 Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

                                   В. Швед

 

 

 

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,685 про­смот­ров все­го, 4 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.