Агульнагарадская дыктоўка адбылася!

     23 лютага ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі адбылася агульнагарадская дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Дыктоўку пісалі 22 чалавекі. Сярод іх былі як дарослыя, так і дзеці. Вельмі прыемна, што прыйшлі вучні малодшых класаў: Сакалова Маргарыта, Разанавы Віялета і Аліна.

Арганізатары мерапрыемства не ставілі сваёй мэтай праверыць пісьменнасць, тых, хто прыйшоў на дыктоўку. Работы наогул можна было не здаваць, а праверыць самастойна. Галоўная мэта дыктоўкі – паказаць сваю любоў і пашану да роднай мовы. Але ж, нягледзячы на гэта, 14 работ былі здадзены на праверку. У выніку хочацца адзначыць чатырох аматараў беларускага слова, якія напісалі дыктоўку без адзінай памылкі. Гэта Падгайская Марыя, Фадзеева Алена, Вялічка Дзіна і Зелянкевіч Вікторыя. Шчыра віншуем вас, дарагія беларусачкі! Дзякуй  вялікі за веданне роднай мовы. Жадаем і надалей удасканальваць свае веды ў мовазнаўстве.

 Калі ёсць людзі, якія дасканала ведаюць мову, то мова будзе жыць, а значыць будзе жыць беларускі народ!

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

428 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.