Конкурс эрудытаў “Залацінкі роднай мовы”

     25 лютага Пастаўская цэнтральная бібліятэка запрасіла васьмікласнікаў ДАУ “Сярэдняя школа № 3” на конкурс эрудытаў “Залацінкі роднай мовы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

Пачалася сустрэча з размовы пра гісторыю ўзнікнення свята, пра неабходнасць захоўваць беларускую мову. Другая частка мерапрыемства была прысвечана фразеалагізмам, асаблівасцям іх ужывання ў беларускай мове. Паспаборнічалі дзеці і ў віктарыне “Перакладзі слова”. Потым падлеткі былі падзелены на каманды. Кожная каманда атрымала канверты з заданнямі. Трэба было прыкласці ўсе веды і намаганні, каб за пэўны адрэзак часу даць правільныя адказы. Каманда-пераможца атрымала салодкі прыз.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,192 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.