Падарожжа ў краіну “Мова”

       Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшоў квэст “Падарожжа ў краіну “Мова”. На некаторы час бібліятэка ператварылася ў незвычайны горад з чароўнымі вулкамі і плошчамі.

Трэццякласнікам трэба было прайсці пяць станцый, выканаць там адпаведныя заданні і атрымаць урывак з мудрай фразы. Школьнікі гулялі, танчылі, адказвалі на мовазнаўчыя пытанні, практыкаваліся ў вядзенні хатняй гаспадаркі, прыгадвалі назвы рэчаў, якія амаль што выйшлі з ужытку. Але найбольш дзецям спадабалася ў “Бульбяной”, дзе Каралева Бульба не толькі згуляла з удзельнікамі квэста ў гульню “Гарачая бульба”, але і пачаставала іх беларускімі дранікамі.

 Дадому дзеці неслі з сабой залацінкі беларускай мовы, якія, спадзяемся, застануцца ў іх сэрцах назаўжды!

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,594 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.