Гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”

       21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у Ярэўскай сельскай бібліятэкі была арганізавана гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”.

Мэтай дадзенага мерапрыемства стала прыцягненне ўвагі чытачоў да беларускай мовы, яе папулярызацыя.

Бібліятэкар старалася прывіць у дзяцей павагу і любоў да роднай мовы, паглыбіць веды аб нацыянальных культурных традыцыях. Пазнаёміць з гісторыяй роднага краю.

Юным чытачам было прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу конкурсаў пад назвамі: “Самы кемлівы”, “З народнай мудрасці”, “Чужы сярод сваіх”, “Беларускі каляндар”, “Творы і аўтары”. Удзельнікі мерапрыемства атрымлівалі заданні на картках і актыўна адказвалі на пытанні вядучай.

Гульня-конкурс атрымалася цікавай, пазнавальнай і вельмі карыснай.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,400 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.