Абласны марафон «Размаўляй і натхняй»

        Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з публічнымі бібліятэкамі Віцебшчыны з 19 па 25 лютага 2024 года праводзіць абласны марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы!

    На працягу тыдня ў бібліятэках рэгіёна будуць ладзіцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове: акцыі, конкурсы, віктарыны, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурна-музычныя вечарыны, якія зацікавяць карыстальнікаў і дазволяць адчуць асалоду ад зносін на роднай мове. Праграма марафона ўключае каля 240 мерапрыемстваў і больш за 190 выстаў.

    А таксама бібліятэкі ўсіх раёнаў прымуць удзел у акцыі #Віцебскіслоўнік! Для гэтага будуць абраныя адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаныя з канкрэтным раёнам або горадам, словы-брэнды, якія характарызуюць пэўную мясцовасць. Кожны дзень на працягу тыдня ў акаўнце @vitsebski_slounik у Instagram будзем разам знаёміцца з раёнамі Віцебскай вобласці пры дапамозе слоў – беларускіх, непаўторных, квяцістых, родных, якія з любоўю падабраныя і праілюстраваныя раённымі бібліятэкамі ў рамках акцыі

#Віцебскіслоўнік.

 

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

918 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.