Дрэва жыцця

       Дрэва… што гэта за сімвал такі? У міфалогіі многіх народаў дрэва – гэта цэнтр сусвету.  Карані – мінулае, продкі, падземнае царства. Ствол сімвалізуе чалавека і яго асяродак. Галінкі – будучыня, творчасць, палёт фантазіі.

          Менавіта творчасць і палёт фантазіі царылі ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі, калі вучні 4 “Б” класа СШ № 2 прыйшлі на майстар-клас, дзе стваралі выцінанку “Дрэва жыцця”.

Далучыць малодшых школьнікаў да беларускай традыцыі выразання выцінанкі, раскрыць тэму рода, дапамагчы адчуць нашых дзядоў – такую мэту ставілі арганізатары мерапрыемства.

 Напачатку бібліятэкар расказала гісторыю выцінанкі. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя карункавыя папяровыя ўзоры можна было ўбачыць у кожнай сялянскай хаце на Беларусі.  Невыпадкова для выразання было выбрана “Дрэва жыцця”. Дрэва – гэта яшчэ і сімвал роду, сям’і. Зараз у Беларусі адзначаецца Тыдзень бацькоўскай любові. З гэтай нагоды школьнікі прачыталі творы пра сям’ю.

Дзеці з задавальненнем выразалі беларускія ўзоры, разважалі на тэму ўзаемаадносінаў бацькоў і дзяцей, развівалі свае творчыя здольнасці. Мерапрыемства паказала, што наша маладое пакаленне адкрыта для ўспрымання вопыту, які быў назапашаны нашымі продкамі не адным стагоддзем.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

372 про­смот­ров все­го, 47 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.