Свята нашай кухні

Беларуская кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі.

Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення. Менавіта такую задачу ставілі перад сабой супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, калі запрасілі на гульнёвую праграму “Свята нашай кухні” вучняў Пастаўскай гімназіі.

 

На працягу мерапрыемства школьнікі “назапашвалі” прадукты, калі адгадвалі прысмакі, якімі ласаваліся вядомыя казачныя героі. Дзеці складалі казку пра пернікавы дамок, “гатавалі” смачную салату, рэкламавалі беларускую нацыянальную кухню. Вядучая з дапамогай прэзентацыі расказала пра традыцыйную беларускую ежу: зацірку, верашчагу, клёцкі. Гульнёвая праграма абудзіла ў дзяцей  жаданне самім пачаць гатаваць беларускія прысмакі. На развітанне бібліятэкар пажадала вучням, каб на іх сталах заўжды стаялі самыя смачныя беларускія стравы, якія не заменіш нічым.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

323 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.