Самыя галоўныя імёны

       Тыдзень бацькоўскай любові – гэта не проста дата ў календары. Гэта нагода прыгадаць самых блізкіх і дарагіх людзей, сказаць ім “дзякуй” за тое, што яны  побач у хвіліны радасці і смутку.

Мы ўспамінаем, што менавіта праз бацькоўскую любоў, дзіця вучыцца даверу, спагадзе, надзеі. Гэта любоў не патрабуе ўзнагароды, але становіцца асновай жыцця.

З 14 па 21 кастрычніка ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі дзейнічае інтэрактыў “Самыя галоўныя імёны”. На абанеменце бібліятэкі  аформлена кампазіцыя з кніг, кветак, самаробных лялек, якая адлюстроўвае самую суць свята – любоў бацькоў. На фоне кніжнай вітрыны  размешчаны кубікі з літарамі. Наведвальнікам абанемента ў гэтыя дні мы прапануем сабраць з кубікаў імёны сваіх мамы і таты. Хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіазмам шукаюць літары на кубіках і складаюць дарагія для іх імёны.

Гэты просты, але глыбока сімвалічны жэст, стаў напамінам: бацькоўская любоў – гэта падмурак, на якім мы будуем сябе. Яна, як тыя кубікі, падтрымлівае і дапамагае расці. І, нават, калі мы вырастаем, яна застаецца з намі ў словах, учынках, памяці.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,771 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.