Штогод у кастрычніку ў Беларусі праходзіць маштабная сацыяльна-культурная акцыя – Тыдзень бацькоўскай любові. Яна аб’ядноўвае дзве важныя даты: Дзень маці і Дзень бацькі. Мэта гэтага тыдня – умацаванне інстытута сям’і і захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі ў гэты перыяд прапанавала сваім чытачам літаратурныя хвілінкі “Цяпло бацькоўскіх сэрцаў”. На абанеменце была арганізавана кніжная экспазіцыя, якая змяшчала кнігі пра маму і тату, а таксама літаратуру для казачнай віктарыны. Каб зацікавіць дзяцей, бібліятэкары падрыхтавалі пытанні пра жыццё казачных герояў і іх узаемаадносіны ў сям’і. Тыя, хто не мог адразу знайсці адказ, карысталіся кнігамі з экспазіцыі. Дзеці шчыра захапіліся і з задавальненнем далучыліся да гульні. Многія бралі кнігі дадому, каб пачытаць разам з бацькамі. Экспазіцыя карысталася вялікім попытам, а самае галоўнае – дзеці адчулі важнасць сям’і, неабходнасць паважаць, цаніць і любіць сваіх бацькоў.
24 просмотров всего, 24 просмотров сегодня


















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.