Падарожжа хлебнага зярнятка

       Хлеб… Адзін з самых унікальных прадуктаў прыроды і чалавечай працы, адзін з самых старажытных і штодзённых відаў ежы на зямлі. Нараджэнне хлеба – заўжды цуд: і многа вякоў таму, калі нашы далёкія продкі ўпершыню паспрабавалі зацвярдзелыя камкі зернавой кашы, і ў нашы дні, калі на вялізарных хлебазаводах магутныя пячныя агрэгаты няспынна выдаюць патокі пшанічных булак і жытняга хлеба.

Для нас, беларусаў, хлеб мае асаблівае, сакральнае значэнне. І як важна ставіцца да яго беражліва і з пашанай! Менавіта гэтую важную ідэю перадалі супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі выхаванцам школьных аздараўленчых лагераў горада, для якіх правялі пазнавальную праграму “Падарожжа хлебнага зярнятка”.

 

На пачатку сустрэчы бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю хлеба і пра тое, які шлях ён прайшоў ад старажытнасці да нашых часоў. Фізкультхвілінка дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам уявіць сябе зярняткам, якое прарастае ў цёмнай зямлі і цягнецца да сонца. У гульні “Угадай на смак” школьнікі з завязанымі вачыма вызначалі від хлеба: жытні ці пшанічны. Праслухаўшы беларускую народную казку “Лёгкі хлеб”, удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі ўзнавіць паслядоўнасць галоўных этапаў вырошчвання зерня і вырабу хлеба. А гульня “Назаві адным словам” заахвоціла дзяцей прыгадаць назвы розных хлебабулачных вырабаў. У конкурсе “Камбайнёр” хлопчыкі спаборнічалі ў акуратнасці і хуткасці, пераносячы лыжкай зерне з адной ёмістасці ў другую. У конкурсе “Папялушка” дзяўчатам трэба было аддзяліць гарох ад аўса. Дзеці таксама даведаліся пра народныя святы, прысвечаныя хлебу.

 

Мерапрыемства навучыла школьнікаў беражліваму стаўленню да хлеба і павазе да працы людзей. Пакідаючы бібліятэку, хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што хлеб — гэта не проста ежа, а сапраўдны скарб, які патрабуе шанавання і клопату кожны дзень.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

312 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.