Вясёлая хвілінка “Дзіўныя блізняты”

       13 чэрвеня ў Гуцкай сельскай бібліятэцы прайшла вясёлая хвілінка “Дзіўныя блізняты”. Мерапрыемства было арганізавана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Мэтай правядзення вясёлай хвілінкі стала папулярызацыя сярод дзяцей беларускай мовы і літаратуры.

Спачатку бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з паняццем “амонімы”. Затым дзеці атрымалі карткі з загадкамі, якія трэба было адгадаць. Адгадкамі на гэтыя загадкі з’яўляліся беларуска-рускія амонімы. Юныя ўдзельнікі вясёлай хвілінкі актыўна абмяркоўвалі паміж сабой адказы.

Мерапрыемства прайшло цікава, весела і пазнавальна.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

512 про­смот­ров все­го, 3 про­смот­ров сего­дня

Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.