Штогод у другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту краіны.
У ім адлюстраваны асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да дасканаласці кожнага чалавека і ўсяго грамадства, міралюбнасць і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і незалежнасць. У сувязі з гэтым бібліятэкар Парыжскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх маленькіх чытачоў у завочнае падарожжа па Мінску. Дзеці павандравалі па галоўных вуліцах і плошчах горада. Падчас мерапрыемства пагаварылі пра дасягненні беларусаў у прамысловасці, пра цудоўную прыроду нашага края і гісторыю любімай краіны. Падарожжа атрымалася цікавым и пазнавальным.


924 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.