6 і 12 мая бібліятэкары Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі наведалі вучняў 3 “А” і 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Паставы” і правялі для іх падарожжа па роднай Беларусі.
Дзеці падчас падарожжа спыняліся на наступных прыпынках: “Беларусь сінявокая”, “Любая Пастаўшчына”, “Вуліцы Пастаў памятаюць сваіх герояў”.
На прыпынку “Беларусь сінявокая” дзеці паразважалі над паходжаннем назвы Беларусь. Удзельнікі падарожжа сталі на некалькі хвілін мастакамі, але малявалі яны не алоўкамі і фарбамі, а словамі. Вучням патрэбна было “намаляваць” карціну пра нашу Беларусь. Кожнае прыгожае слова неабходна было растлумачыць і абазначыць кветачкай, якую трэба паставіць у вазачку. Беларусь ахарактарызавалі як сінявокую, зялёную, шчодрую, прыгожую, дружалюбную і лепшую.
Беларусь – гэта чароўны кут, край казак, легенд і паданняў. Падчас падарожжа дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра родную зямлю. Але яны ўсе раптам пераблыталіся. Задача вучняў была знайсці ўсе часткі прыказак і злучыць іх разам.
Удзельнікі мерапрыемства падчас падарожжа паўдзельнічалі ў віктарыне і прадэманстравалі свае веды пра родную краіну – Беларусь.
Бібліятэкары запрасілі дзяцей паўдзельнічаць у “Свабодным мікрафоне” і паразважаць над наступнымі пытаннямі: “Мая Радзіма – гэта…”, “Я удзячны сваёй краіне, за тое, што …”, “Мне хацелася б, каб мая Радзіма была самай …”, “Калі я вырасту, я …”
Наступны прыпынак падарожжа меў наступную назву: “Любая Пастаўшчына”. Вучні даведаліся пра паходжанне назвы Паставы і павандравалі па самым знакавым месцам горада: касцёл Святога Антонія Падуанскага, Дом рамёстваў, Свята-Мікалаеўская царква, палац Тызенгаўза і цэнтральная плошча.
Апошні прыпынак быў “Вуліцы Пастаў памятаюць сваіх герояў”. Цяжкія выпрабаванні выпалі на лёс нашага беларускага народа. Ужо ў пачатку ліпеня немцы захапілі Пастаўшчыну. Вывозілі ў рабства людзей, знішчалі вёскі, забівалі мірных жыхароў. Так, у гады вайны 3 688 юнакоў і дзяўчат з Пастаўскага раёна былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Дзеці даведаліся пра герояў, якія абаранялі Пастаўшчыну: Ігнат Вікентьевіч Кляро, Васіль Аляксеевіч Сідарэнка, Васіль Паўлавіч Кірычук, Фёдар Рыгоравіч Маркаў.
80 год мінула з тае жудаснай пары. Не пазнаць тыя мясціны, дзе ішлі баі. І толькі нязменнай засталася памяць.



896 просмотров всего, 1 просмотров сегодня




















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.