Гарады нашай краіны… Яны як людзі. У кожнага свой непаўторны твар, свой жыццёвы лёс, свае адметнасці і набыткі. Нашы Паставы займаюць дастойнае месца сярод самых славутых гарадоў Беларусі.
Мяркуйце самі… Пасля таго, як Паставы перайшлі ва ўладанне Антонія Тызенгаўза, плошча за параўнальна кароткі перыяд часу ператварылася з хаатычнай забудовы драўляных хацін у ансамбль каменных збудаванняў у стылі барока. Пастаўская плошча стала прыкладам першай у Беларусі ансамблевай забудовы, ажыццяўлённай адным архітэктарам па адзіным плане. Кіраваў будаўніцтвам запрошаны з Італіі архітэктар Джузепе дэ Сака.
Менавіта архітэктура Пастаў стала цэнтрам увагі, калі ў снежні месяцы арганізоўвалася чарговае мерапрыемства ў рамках праекта “Паставы – мой гонар і любоў”, прысвечанаму 615-годдзю Пастаў.
Вучні дзіцячай школы мастацтваў імя І. Ромера, якія былі запрошаны на архітэктурную мазаіку “Паставы, занатаваныя ў стагоддзях”, паспрабавалі сябе ў ролі юных архітэктараў. Спачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю рэканструкцыі нашай цэнтральнай плошчы, пра гістарычныя будынкі, якія захаваліся да нашых дзён і пра помнікі даўніны, якіх, нажаль, сёння няма. Пасля тэарытычнай часткі дзеці, карыстаючыся архітэктурнымі макетамі, прыступілі да практычнага ўзнаўлення гістарычнай часткі Пастаў. Радуе тое, што кожны хацеў паказаць свае веды, нанова спраектаваўшы родны горад. Некоторыя выказалі жаданне стаць сапраўднымі архітэктарамі.
Любіць свой край – значыць ведаць яго і ганарыцца ім. Вучні мастацкай школы змогуць годна прадставіць і паказаць свой горад. А гэта і была галоўная мэта арганізатараў мерапрыемства.

624 просмотров всего, 1 просмотров сегодня




















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.